Лепшага азеляніцеля выбралі ў Мінску

13 июня 2021
Спаборніцтва фарбаў. Лепшага азеляніцеля выбіралі ў сталіцы. Конкурс "Мінскі майстар - 2021" сярод рабочых зялёнага будаўніцтва сёлета вярнуўся ў Цэнтральны парк імя Горкага. У складзе  каманд - прафесіяналы з усіх раёнаў. Спаборнічалі яны не толькі ў майстэрстве, але і ў крэатыве! На пляцоўцы можна было ўбачыць кветкавыя млыны, сцэны з вядомых казак і нават фантаны.

Па выніках конкурсу лепшая кветкавая кампазіцыя - у Маскоўскага раёна сталіцы. А прыз за самае крэатыўнае рашэнне атрымаў Зелянбуд Заводскага раёна.