"Лоша - Шумскас" дазволіць знізіць нагрузку ў "Каменным Логу"

17 февраля 2017

Ужо ў статусе міжнароднага пачаў працаваць пункт пропуску "Лоша - Шумскас" на беларуска-літоўскіх межах. Як паведамляе Дзяржпагранкамітэт, перасякаць мяжу праз яго можна будзе кругласутачна, але толькі на легкавым аўтатранспарце.

Як чакаецца, міжнародны статус пункта "Лоша - Шумскас" дазволіць знізіць нагрузку ў "Каменным Логу", геаграфічна ён размешчаны як раз паміж "Каменным Логам" і "Катлоўкай". Пакуль гаварыць аб адсутнасці нагрузкі на звыклых кірунках у Літву рана, паводле інфармацыі ДПК на 11 гадзін раніцы, праз пункт пропуску "Лоша" прайшлі пакуль толькі 20 аўтамабіляў.

Алег Ляшук, начальнік упраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі: "Транспартныя сродкі перасякаць павінны дзяржаўную мяжу агульнай масай да 3,5 тоны пры наяўнасці 8 пасадачных месцаў і плюс 9 месца вадзіцельскае. Што тычыцца пешаходнага руху, у дадзеным пункце пропуску ў сувязі з яго пераводам у статус міжнароднага, ён скасаваны. Прапрацоўваецца пытанне па пропуску там і іншай катэгорыі транспартных сродкаў, такіх як грузавых парожніх транспартных сродкаў. Але гэта пытанне толькі ў прапрацоўцы".

Нагадаем, раней у "Лошы" працаваў спрошчаны пункт пропуску, праз які трапіць у Літву маглі толькі жыхары прыгранічча.