Літва не будзе афармляць транспарт на мяжы з Беларуссю

18 сентября 2021
Літва сёння не будзе афармляць транспарт на мяжы з Беларуссю. Афіцыйная прычына - правядзенне прац на літоўскім баку. Растлумачылі, што будуць абнаўляцца інфармацыйныя сістэмы ў пунктах пропуску па ўсёй мяжы.  Паводле інфармацыі Дзяржаўнага пагранкамітэта, напярэдадні ўвечары ў "Каменным Логу" выезду чакалі  больш за 120 фур, у "Катлоўцы" - звыш 190, у "Беняконях" і "Прывалцы" - больш як 120, у "Відзах" - звыш 40.