Літаратурны музей Купалы запрашае на "Калядкі"

3 января 2024

Літаратурны музей Купалы запрашае на "Калядкі". У праграме, якая разлічана на ўдзельнікаў розных узростаў, - паэтычныя і музычныя імпрэзы, тэатралізаваныя пастаноўкі і выставы. Адна з іх - "Калядны скарб". Праект - сумесны: музея Янкі Купалы і Музея грошай Нацыянальнага банка Беларусі. У экспазіцыі артэфакты, якія дэманструюць працэс стварэння манет, рабочыя інструменты. А яшчэ манеты серыі "Святы і абрады беларусаў".

Інтэрактыў "Калядкі ў Купалавым доме" чакае да 19 студзеня новага года.