Летні лагер "Буслік" - адзін з праектаў Беларускага дзіцячага хоспіса

7 августа 2019

Беларускаму дзіцячаму хоспісу  - дваццаць пяць! За гэты час арганізацыі ўдалося зрабіць многае. Пабудаваць цэнтр паліятыўнай дапамогі "Лясная паляна"  -  гэта будынак, дзе ўсё максімальна прадумана і створана для камфорту дзяцей, бацькоў і медперсаналу. Арганізавана мноства дабрачынных і сацыяльных праектаў. Адзін з іх  - летні лагер "Буслік". 

Дарэчы, сёлета цэнтр у вёсцы Падляскоўе Стаўбцоўскага раёна таксама адзначыў свой маленькі юбілей. На працягу дваццаці гадоў тут адпачываюць дзеці і маладыя інваліды са сваімі сем'ямі. Наталля Кузьміцкая працягне тэму.

Вершы ўласнага складання, песні, танцавальныя нумары і нават мюзікл. Штогод адпачывальнікі "Бусліка" - летняга лагера Беларускага дзіцячага хоспіса - ладзяць канцэрты для сваіх гасцей. Гэтым разам рыхтаваліся не проста да дня адчыненых дзвярэй: 20 гадоў таму цэнтр прыняў першую змену дзяцей. 

За час свайго існавання лагер стаў сапраўды інтэрнацыянальнай пляцоўкай. Весела, а галоўнае, з карысцю правесці лета разам з яго выхаванцамі прыязджаюць валанцёры не толькі з Беларусі, але і з Германіі, Фінляндыі, Вялікабрытаніі. У Злучаным Каралеўстве нават існуе арганізацыя "Сябры Беларускага дзіцячага хоспіса". Яна таксама некалі дапамагла "Бусліку" расправіць крылы. 

Разам з "Буслікам" сёлета адзначае сваё 25-годдзе і хоспіс. За гэты час дзякуючы арганізацыі і спагадлівым людзям, якія ў ёй працуюць, атрымалася зрабіць шмат. Ад будаўніцтва новага цэнтра паліятыўнай дапамогі да шэрагу разнастайных дабрачынных праектаў. 

Падарункі падапечным хоспіса прывезлі спонсары і сябры ўстановы. Сярод іх і футбольны клуб БАТЭ.

І вядома, гэтую паветраную вандроўку ад Мінскага аэраклуба ДТСААФ выхаванцы "Бусліка" запомняць надоўга.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя