"Лесвіца вызвалення Беларусі" з'явілася на чыгуначным вакзале сталіцы

2 мая 2019

Унутры будынка на кожнай прыступцы, якія вядуць на другі паверх - у залу чакання, нанесеныя назва беларускага горада і дата, калі ён быў вызвалены ад захопнікаў. Тэматычнае афармленне вакзала дапаўняе адрыўны каляндар. Ён размешчаны побач з галоўным уваходам. Такія "лесвіцы вызвалення Беларусі" і тэматычныя адрыўныя календары таксама з'явіліся на ўсіх чыгуначных вакзалах Беларусі.