"Лясная", "садовая", "унікум", "каралеўская" - у Цэнтральным батанічным садзе выстава пеларгоній

29 марта 2022

Фонд герані, альбо пеларгоній,  на тры дні  адкрылі для ўсіх жадаючых у Цэнтральным батанічным садзе. Маладая калекцыя раслін, якой усяго тры гады, налічвае больш за 200 відаў. Сярод іх  духмяныя пеларгоніі з водарам салодкай колы, спецый і хвойных дрэў. У цяпліцах кветкі пачынаюць зацвітаць ужо ў сярэдзіне сакавіка. Тады як дзікія герані квітнеюць з мая па кастрычнік.

Кожны жадаючы зможа азнаёміцца з рэдкімі раслінамі калекцыі самастойна. Выстава будзе адкрыта для наведвальнікаў да 31 сакавіка ўключна.