Леанід Якубовіч прадставiў фільм пра легендарных лётчыц

28 ноября 2019
Сёння адбылася прэзентацыя дакументальнай карціны аб франтавых буднях. Праект тэлевядучага Леаніда Якубовіча прысвечаны легендарным лётчыцам. Фільм "Незабудкі. Бессмяротны авіяполк". Карціна распавядае пра ўнікальнае воінскае фарміраванне, якое складалася выключна з дзяўчын-добраахвотнікаў. Яны сыгралі немалаважную ролю ў бітвах за Каўказ, у вызваленні Крыма і беларускіх земляў. Дакументальны фільм убачыў і Аляксандр Лучонак (відэа).