Першыя навіны з зоны канфлікту ад карэспандэнта "Комсомольской правды" Аляксандра Коца

15 февраля 2015

Сёння на Данбасе першы дзень, калі гарматы не стралялі. Паводле мінскіх дамоўленасцяў, агонь спыніўся з нуля гадзін нядзелі. Як паведамляюць СМІ і афіцыйныя асобы, усе бакі канфлікту ў цэлым выконваюць рэжым спынення агню.

Пра тое, як прайшоў гэты дзень, за некалькі хвілін да пачатку праграмы "Галоўны эфір" па скайпе даведаўся ў карэспандэнта "Комсомольской правды" Аляксандра Коца. Ён увесь дзень правёў "на брані" але знайшоў для нас час, каб расказаць, як на практыцы рэалізуюцца мінскія дамоўленасці.

Што ж, першыя навіны з зоны канфлікту абнадзейваюць. З аповедам аб сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны быў карэспандэнт "Комсомольской правды" Аляксандр Коц.