Лекцыі і практыка для студэнтаў 60+

10 февраля 2020
Экалагічны праект ад людзей 6 +. Ва Універсітэтце трэцяга ўзросту студэнты рыхтуюцца да экалагічнага фестывалю, які пройдзе ў красавіку. Там яны змогуць прапанаваць свае экапраекты, абмяняцца садовымі і хатнімі раслінамі, атрымаць майстар-класы ад прафесіяналаў. Сёння ў Мiнскiм універсітэце трэцяга ўзросту навучаюцца больш за 700 чалавек. Мінчане асвойваюць камп'ютарныя тэхналогіі, жывапіс, аратарскае мастацтва і танцы. Але найбольш папулярны курс - заняткі па англійскай мове.

У пачатку лета студэнтаў Універсітэта трэцяга ўзросту чакае выпускны баль. Там можна будзе падзяліцца поспехамі ў вучобе, а на творчай выставе прадэманстраваць свае работы.