Лекавы ўраджай збіраюць у Мядзельскім раёне

24 августа 2023

Жнівень  - час цвіцення і збору лекавых траў. Рамонак, ісоп, календула, валавока, чабор, лаванда -  спецыяльныя плантацыі карысных раслін знаходзяцца ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці.

У паркавай зоне Аптэкарскага саду больш за 250 відаў раслін, у тым ліку і экзатычных, якія цвітуць паэтапна. Што да лекавых траў, то сёлета багаты ўраджай на шалфей лекавы і мускатны, рамонак і чабор паўзучы.

Праграма  імпартазамяшчэння

Паступова плантацыі з лекавымі раслінамі пераязджаюць на іншыя тэрыторыі - за 20 км ад турыстычнага месца, дзе глеба больш спрыяе выспяванню аптэкарскага ўраджаю. А для вырошчвання валяр’яну, які ўваходзіць у праграму імпартазамяшчэння, сёлета ў экалагічным Мядзельскім краі выдзелена больш за 800 гектараў.

Духмяны і гаючы букет вось-вось дапоўніць і трава зуброўка. А ў верасні пачнецца другі ўкос лекавых раслін. Чайны лекавы купаж дапоўняць шыпшына, меліса і яблык.