Латвія закрыла пункт пропуску "Сіленэ - Урбаны" на мяжы з Беларуссю

20 сентября 2023

Бетонныя блокі і калючка. Латвія закрыла пункт пропуску "Сіленэ - Урбаны" на мяжы з Беларуссю. Фактычна пагранпераход ператварыўся ў блокпост - дарога перакрыта бетоннай загародай і калючым дротам.

Урад Латвіі сцвярджае, што зроблена гэта дзеля бяспекі з улікам вялікай колькасці выпадкаў незаконнага перасячэння мяжы.

Зараз з гэтай Прыбалтыйскай краінай у Беларусі застаўся адзіны пагранпераход - "Патэрніекі" (з нашага боку "Грыгароўшчына").