Квасыніцкі цэнтр рамёстваў захоўвае народныя традыцыі

4 октября 2021

Традыцыю самабытнай беларускай народнай творчасці працягваюць і папулярызуюць у Квасыніцкім цэнтры рамёстваў Слуцкага раёна. Ужо на працягу 20 з лішнім гадоў - установа збірае аматараў і прафесіяналаў, дарослых і дзяцей на заняткі самымі рознымі відамі рукадзелля. Гонар цэнтра - творчае аб'яднанне "Крылы творчасці", удзельнікі якога - жанчыны - "залатыя рукі" Слуцкага краю.

Сярод дзясяткаў відаў рамёстваў, якія практыкуюць у аб'яднанні, асабліва вылучаецца ткацтва і пляценне паясоў. Спадчыну старадаўняга мясцовага брэнда - Слуцкіх паясоў - тут падтрымліваюць гістарычна.