Курсанты Інстытута пагранічнай службы сёння прынеслі прысягу

1 сентября 2019

Літаральна некалькі хвілін таму на плошчы Дзяржаўнага флага і герба скончыўся ўрачысты рытуал. Дзясяткі маладых людзей далі клятву на вернасць Радзіме. А напярэдадні будучыя пагранічнікі атрымалі з рук сваіх старэйшых таварышаў  галоўны атрыбут вартавога мяжы - зялёныя фуражкі. 

За гады існавання са сцен інстытута выйшлі больш  за 2 тысячы афіцэраў-пагранічнікаў. Усе яны зараз выконваюць задачы па ахове дзяржаўнай мяжы і  гарантуююць пагранічную бяспеку Беларусі.