Кур'ерскі трамвай пракаціўся па вуліцах сталіцы

21 декабря 2013
Транспартны сродак на рэйках рухаўся па першым маршруце: ад плошчы Мяснікова да Зялёнага Луга. У салоне незвычайнага трамвая гучала навагодняя музыка, некаторыя пасажыры нават прытанцоўвалі. Праезд на кур'ерскім цягнічку для ўсіх бясплатны. Нестандартным білетам стала адна са сталічных газет. А ролю галоўных навагодніх персанажаў - Дзеда Мароза і Снягуркі - выканалі журналісты буйнога сталічнага інфармацыйнага агенцтва.

Кур'ерскі трамвай курсіруе па сталіцы ўжо дзявяты раз. Такім незвычайным чынам журналісты мінскіх рэдакцый віншуюць жыхароў і гасцей горада з надыходзячымі святамі.