Культурна-спартыўны фестываль "Вытокi. Крок ды Алiмпу" прымае Кобрын

10 июня 2021

Услед за Лідай і Оршай. Культурна-спартыўны фестываль "Вытокі" разгарнуўся ў Кобрыне. Паспрабаваць сябе ў спорце, даведацца лепш сваю культуру і традыцыі, а таксама дакрануцца да рамеснай творчасці і нават выявіць свае вакальныя здольнасці. І гэта толькі частка магчымасцей, якія сёлета дорыць фестываль сваім наведвальнікам. Такое свята прадоўжыцца ў Кобрыне да 12 чэрвеня і завершыцца вячэрнім гала-канцэртам з удзелам зорак беларускай эстрады.

Вечарам праграму фестывалю працягне адкрыццё тэматычных выстаў, лекцыя-прэзентацыя пра сучаснае мастацтва, канцэрт арганнай музыкі. Дарэчы, у год 30-годдзя Нацыянальнага алімпійскага камітэта такое свята пройдзе ў шасці гарадах краіны. Наперадзе Мазыр, Бабруйск і іншыя малыя гарады. Падарожнічаць па краіне "Вытокі" будуць на працягу ўсяго лета. Як гавораць арганізатары, гэта будзе лепшая рэклама спорту, здаровага ладу жыцця, а таксама нацыянальнай культуры. Але галоўная ідэя - у аб'яднанні людзей.