ВК "Шахцёр" - шасціразовы ўладальнік Кубка Беларусі

25 декабря 2023

Валейбольны клуб "Шахцёр" - шасціразовы ўладальнік Кубка Беларусі - напярэдадні на хатняй арэне дружына Віктара Бекшы чарговы раз заваявала гэты ганаровы трафей, не пакінуўшы шанцаў гомельскай "Энергіі" - у другой партыі паўднёўцы зарабілі сэт-бол, але ўзяць сэт так і не змаглі, упусціўшы магчымасць пераламаць ход фіналу. 3:0 - "Шахцёр" мацнейшы.

Самым дзейсным гульцом матча стаў Андрэй Марчанка - у яго актыве 13 балаў. Ужо ў 27 снежня "Шахцёр" прадоўжыць выступленне ў расійскай Суперлізе матчам супраць "Факела" - пачатак гульні ў 17:00.