Культура беларускай дуды можа стаць Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА

11 февраля 2024

Культура беларускай дуды прэтэндуе на статус Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Зараз экспертная супольнасць сумесна з Міністэрствам культуры на фінальнай стадыі падрыхтоўкі дасье. Ідзе мантаж прэзентацыйнага фільма. Сама ж дуда мае глыбокія беларускія карані, якія сыходзяць у XIII стагоддзе. Перад вайной яна і зусім магла стаць галоўным музычным інструментам нацыі - менавіта "дудароў у лапцях" вазілі ў Маскву на Усесаюзную сельскагаспадарчую выставу ў 1939 годзе.

Аляксандр Сурба, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў:

Вельмі важная будзе з'ява для беларускай культуры. Бо сапраўды шмат чаго падаецца ў спіс ЮНЕСКА, і парой дзівішся, чаму там яшчэ няма беларускай дуды. Не скажу, што праца вельмі лёгкая, бо патрабаванні ЮНЕСКА базіруюцца на міжнародных патрабаваннях да такога кшталту дакументаў. Тым больш што ёсць неабходнасць вырабу інтэрактыўнага фільма, дзе паказваюцца асноўныя накірункі гэтай з'явы.

Сёння захаваліся толькі дзве рарытэтныя дуды. Але чаму яны не ў адкрытым доступе ў музеях? І ці будзе пасля лютаўскага даручэння Прэзідэнта арганізавана фабрычная вытворчасць беларускай дуды? Вялікі матэрыял глядзіце 11 лютага ў 21:00 у "Галоўным эфіры" на "Беларусь 1".