Беларускія аграрыі перасягнулі 4-мільённую мяжу па намалоце збожжа

8 августа 2018

Лідар уборачнай - Мінская вобласць. Тут сабраны мільён 54 тысячы тон. Па тэмпах першы - Брэсцкі рэгіён. Тут засталося ўбраць крыху больш за 10 % плошчаў. Амаль 800 тысяч тон новага ўраджаю намалочана аграрыямі Гродзенскай вобласці. Тут самая высокая ўраджайнасць. Гомельскі рэгіён сабраў 408 тысяч тон хлеба. Амаль палова плошчаў убраная ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне на сёння - 27,5 цэнтнера з гектара.