"Кулінарная карта Беларусі" стала даступнай анлайн

15 марта 2017

Аўтэнтычныя беларускія стравы з адрасамі і рэцэптамі - на адной карце. Новы гастранамічны праект - «Кулінарная карта Беларусі» - стала даступнай анлайн. На адмысловы навігатар ўжо нанесена больш за 200 рэцэптаў беларускіх страў. Напрыклад, суп журэк, сыр з казінага малака, грачаная каша ў гарбузе. Над падрабязнай інтэрактыўнай картай на працягу некалькіх месяцаў працавалі студэнты факультэта міжнародных адносін БДУ і грамадская арганізацыя "Адпачынак у вёсцы". Падчас гастранамічных экспедыцый яны занатоўвалі рэцэпты страў з першых вуснаў.

На новым гастранамічным партале таксама размешчаная інфармацыя пра гастранамічныя маршруты і кулінарныя фестывалі ўсёй Беларусі. У планах - стварыць мабільны дадатак з аўтэнтычнымі рэцэптамі і фотаздымкамі.