Хто правядзе ўрок гісторыі ў Палацы Незалежнасці 1 верасня?

1 сентября 2022

1 верасня - Дзень ведаў. Свята аднолькава хвалюючае для ўсіх дзяцей і іх бацькоў. Урачыстыя лінейкі пройдуць сёння ва ўсіх школах краіны. 

У новым навучальным годзе за парты сядуць каля 1 млн 85 тыс. навучэнцаў, у тым ліку каля 115 тыс. першакласнікаў. У Беларусі 1 верасня адкрыюцца адразу чатыры  новыя школы - у Кобрыне, Століне,  Смалявічах і ў Мінску. Першы ўрок пройдзе на адзіную тэму "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню". 

І 1 верасня ў ролі настаўніка будзе кіраўнік дзяржавы. У Дзень ведаў Аляксандр Лукашэнка, як чакаецца, правядзе ўрок гісторыі ў Палацы Незалежнасці, які будзе транслявацца ў школах і ВНУ краіны.