Пад Маладзечнам 1000 тон яблыкаў знімуць са 100 гектараў фруктовых плантацый

23 сентября 2021
Час наліўнога ўраджаю. У садаводаў пачаўся яблычны сезон. Нягледзячы на ўсе ўмовы надвор'я - халодную вясну і рэкордна гарачае лета - румяны ўлоў сёлета багаты. Напрыклад, у фермерскай гаспадарцы пад Маладзечнам ён у два разы большы, чым летась. Са 100 гектараў фруктовых плантацый знімуць 1000 тон яблыкаў.

Уборку яблыкаў пачынаюць з самых ранніх сартоў - такіх, як "белы наліў", " прамяністы" "і "сонейка". Дарэчы, самыя ўраджайныя - "беларускі салодкі" і "сябрына". Плады сваёй працы садоўнікі пастаўляюць як у айчынныя магазіны, так і на экспарт. Сярод асноўных пакупнікоў - Расія.