Буйныя гандлёвыя пункты сталіцы рыхтуюцца да 1 верасня

22 июля 2015

У сталічных магазінах зараз працуюць 15 дэманстрацый мадэляў школьнага адзення, абутку і галантарэі ад беларускіх вытворцаў. У жніўні іх колькасць павысіцца да 25-ці. У асобных гандлёвых цэнтрах сталіцы гараджане змогуць купіць школьныя тавары ў растэрміноўку ці ў крэдыт, іншыя магазіны прапануюць пакупнікам зніжку да 20 працэнтаў.

Для зручнасці пакупнікоў у мінскіх магазінах выдзелена 75 дадатковых гандлёвых месцаў і аформлена больш за 70 куткоў для першакласнікаў.

Па прагнозах камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, за парты сталічных школ 1 верасня сядуць больш за 20 тысяч першакласнікаў.