Найбуйнейшы школьны кірмаш ля Палаца спорту працягвае працаваць

18 августа 2019

Найбуйнейшы школьны кірмаш ля Палаца спорту працягвае працаваць і сёння.

Сваю прадукцыю тут прапаноўваюць амаль 40 сталічных прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў. Адзенне і абутак для школьнікаў на любы густ і кашалёк. Зніжкі на тавары даходзяць амаль да 50 працэнтаў. Сёлета вытворцы абнавілі фасоны, палітру і дапоўнілі рад памераў. 

У гэтым сезоне Беллёгпрам прапаноўвае больш за пяцьсот мадэляў школьнай формы. Упершыню ў калекцыі з'явіліся спадніцы плісэ з шыфону. Яшчэ адно адрозненне цяперашняй калекцыі - адзенне plus size. Кірмаш будзе працаваць да шасці вечара.