Круглы стол па пытаннях процідзеяння незаконнаму абарачэнню наркотыкаў прайшоў у Савеце Рэспублікі

20 декабря 2021

Як павысіць эфектыўнасць процідзеяння незаконнаму абарачэнню наркотыкаў і псіхатропаў  абмяркоўвалі  падчас круглага стала ў Савеце Рэспублікі. Да аналізу сітуацыі падключыліся не толькі дэпутаты, але і прадстаўнікі дзяржорганаў, праваахоўнікі, медыкі, духавенства. Такое міжведамаснае ўзаемадзеянне  дазваляе знаходзіць найбольш аптымальныя і эфектыўныя шляхі вырашэння праблемы. Асобную ўвагу сёння трэба надаць прафілактыцы,  асабліва калі размова ідзе пра моладзь і падлеткаў. 

Гаворачы пра антынаркатычнае заканадаўства,  старшыня Савета Рэспублікі рэзюмавала: "ініцыяваць яго змякчэнне будзе няправільным крокам". Задача для ўсіх - мінімізаваць негатыўнае ўздзеянне на грамадства.