Вадохрышчанская куцця - апошні калядны вечар

18 января 2020
З Вадохрышчам закачваўся ў нашых продкаў самы вясёлы і магічны перыяд у календары. Апошні калядны вечар таксама трэба было правесці ў адпаведнасці з традыцыямі -  падчас асаблівай рытуальнай трапезы і па насычанай абрадавай праграме. Такім чынам нашы продкі хацелі забяспечыць сабе  высокія ўраджаі ў новым годзе і абараніць свой дом і блізкіх ад нячыстай сілы. 

Вадохрышчанская куцця быў таксама і апошнім днём каляднай варажбы. Характэрна, што варажыць маглі не толькі незамужнія дзяўчаты, але і нежанатыя маладыя людзі.