Кароткачасовыя дажджы толькі ўвільгатняюць гарачае паветра

26 мая 2014
У такіх кліматычных умовах варта паберагчыся, перасцерагаюць урачы. Павышаная вільготнасць ў спалучэнні са спякотай павялічваюць рызыку цеплавых удараў.


Як змагаюцца жыхары сталіцы з пераменлівым надвор'ем і што раяць медыкі? Адказы на гэтыя пытанні шукаў Аляксандр Харавец.

Анастасія Бандарэнка, прадавец морожанага і вады, ад спякоты толькі ў плюсе. Продажы салодкага пламбіру і газіроўкі выраслі ўтрая. За мінулыя выхадныя толькі ў гэтым гандлёвым пункце рэалізавана каля 100 кілаграмаў марожанага і больш за паўтысячы літраў вады.

За мінулы гарачы тыдзень на нумар 103 са скарагамі на цеплавыя удары і сонечныя апёкі звярнуліся толькі 7 чалавек. І ўсё ж медыкі перасцерагаюць: павышаная вільготнасць у спалучэнні са спякотай павялічвае рызыку цеплавых удараў. Праблемы са здароўем могуць узнікнуць у людзей з захворваннямі сэрца, сасудаў, органаў дыхання.


Алег Варабей, намеснік галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя Гарадская станцыя хуткай дапамогі: У першую чаргу выкананне пітнога рэжыму. Абавязкова з сабой мець запас вады. Пажадана планаваць свій дзень так, каб знаходзіцца больш у цені. Адзенне з натуральных тканін і галаўны ўбор, які засцерагаў бы галаву.

Дарэчы, мінчане і госці сталіцы ўжо знайшлі свае спосабы, як выжыць у беларускіх тропіках. Ну і, вядома, лепш за усе з гарачым плюсам змагацца на пляжах. Аднак у вадаемах доўга плёскацца пакуль небяспечна - вада яшчэ не надта прагрэлася.

Многія мінчане ратуюцца ад спякоты каля гарадскіх фантанаў. І зачастую з галавой акунаюцца у водных чашах. Аднак купацца ў штучных вадамётах забаронена. Рэч у тым, што вада тут не апрацоўваецца і не адпавядае санітарна-гігіенічным нормам. Да таго ж коўзкае дно, на якім можна паслізнуцца і атрымаць траўму.

У бліжэйшыя дні сіноптыкі абяцаюць паступовае пахаладанне і дажджы, таму парасоны і гумавыя боты лепш далёка не хаваць.