Касманаўт Алег Навіцкі ў гасцях у Аляксандра Лукашэнкі

10 июля 2022

Свята "Купалле" ў Александрыі стала адным з самых маштабных за ўсю гісторыю правядзення. Выступілі некалькі тысяч артыстаў і народных калектываў. Людзі па традыцыі прыехалі з розных куткоў краіны адпачыць на беразе Дняпра. Гэтымі днямі на свяце сапраўды было шмат знакамітых гасцей. Сярод іх і вядомы касманаўт, беларус Алег Навіцкі. Героя Расіі Аляксандр Лукашэнка запрасіў да сабе ў госці, дахаты, на малую радзіму. Для кожнага чалавека родныя месцы, дзе ён нарадзіўся і вырас, нясуць сакральны сэнс і з'яўляюцца месцам сілы. 

Таму, вядома, сустрэча атрымалася вельмі душэўнай. Наш Прэзідэнт паказаў месцы, дзе жыў і рос - хатку сваёй маці. Распавёў госцю гістарычныя факты пра гэта маляўнічае месца. Разам з'ездзілі і на Трафімаву крыніцу. Вельмі чыстая вада там валодае гаючымі ўласцівасцямі. Да святой крыніцы набраць вады едуць з розных гарадоў і краін. Яшчэ адно павер'е - перш, чым акунуцца ў купель, трэба загадаць запаветнае жаданне. Разам з Прэзідэнтам акунуўся ў святую крыніцу і Алег Навіцкі. 

Размова прадоўжылася падчас абеда. Да яго падрыхтоўкі кіраўнік дзяржавы ў прамым сэнсе прыклаў руку. Прэзідэнт зрабіў для госця антыкавідную салату "Маладосць". Нашы калегі з пула Першага абяцалі даведацца рэцэпт. Абяцаем у тым ліку падзяліцца эксклюзівам.