Капыль атрымаў падарункі да "Дажынак" і Дня беларускага пісьменства

31 августа 2021

Капыль у чаканні адразу двух вялікіх свят: у выхадныя тут пройдзе Дзень беларускага пісьменства. А пазней і абласны фестываль хлебаробаў  "Дажынкі". Сёння райцэнтр атрымаў своеасаблівыя падарункі. У Маладзёжным скверы ў Капылі ўсталявалі пляцоўку для скейтбордынга. Ініцыятыву па развіцці актыўнага ладу жыцця ўвасобіў мясцовы доследны лясгас. Як адзначылі госці,  сёння скейтбордынг - гэта не проста частка вулічнай культуры, але і ў перспектыве спорт вялікіх дасягненняў.

Капыльскі лясгас пастаянна аказвае і спонсарскую дапамогу ўстановам адукацыі. На гэты раз да Дня ведаў гімназія № 1 атрымала камплект мэблі для школьнай сталовай - 40 сталоў і 160 крэслаў. 

Каштоўным набыццём горада сталі і больш за 20 драўляных альтанак, кожная ў розным стылі. У тым ліку і для дзіцячага сада. Іх прэзентавалі лясгасы Мінскай вобласці.