Скарбонка творчых перамог Псіха-неўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў № 1 у Мінскім раёне пастаянна папаўняецца

5 октября 2021

Калі агульная справа аб'ядноўвае. Уменне працаваць у творчым калектыве і больш за тое - перамагаць - на ўласным прыкладзе паказваюць пажылыя і работнікі Псіха-неўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў № 1. Скарбонка творчых перамог папаўняецца. Так гэтым летам у рамках "Славянскага базару" танцавальны калектыў "Шанц" пад кіраўніцтвам Аляксандра Глазко перамог на міжнародным форуме сярод сацыяльных устаноў. Таксама тут працуе студыя выяўленчага мастацтва, швейная майстэрня, якая з гэтага года таксама будзе цалкам забяспечваць інтэрнат пасцельнымі рэчамі. Валанцёры і артысты эстрады пастаянна наведваюць гэты дом-інтэрнат. Чарговы канцэрт стаў добрым падарункам для ўсіх, хто сёння пражывае ва ўстанове.

Сацыяльная падтрымка пажылых людзей

У Мінскай вобласці дзейнічаюць 20 дамоў-інтэрнатаў, аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў працуюць на базе 11-ці тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У стацыянарных установах пражываюць больш за 3 тысячы чалавек.