Кантралёры грамадскага транспарту цалкам адмовіліся ад форменнага адзення

25 января 2018

Пазнаць па відэарэгістратары і пасведчанні - кантралёры пасажырскага транспарту цалкам адмовіліся ад выкарыстання форменнага адзення. Іміджавы эксперымент прадпрыемства “Мінсктранс” распачаўся летась. Першымі працаваць "пад прыкрыццём" пачалі кандуктары трамваяў. Такім чынам плануюць адвучыць зайцоў ад бясплатнага праезду. Бо раней па яркіх камізэльках кантралёраў было добра бачна, правапарушальнікі хутка выбягалі з транспарту.

Каб пасажыры былі ўпэўнены, што аплату праезду правярае менавіта кантралёр, яны могуць папрасіць прадэманстраваць службовае пасведчанне. Па выніках эксперыменту колькасць выяўлення безбілетнікаў значна павялічылася.