Палац Незалежнасці адкрыў сезон экскурсій-2022

19 января 2022

Бліжэй азнаёміцца з сімвалам суверэнітэту  адправіліся прадстаўнікі Міністэрства адукацыі і  слухачы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. Палац - месца гонару беларусаў. Яго ўзвялі за 30 месяцаў замест 58 запланаваных. Ён на 90 % выкананы беларускімі майстрамі  з айчынных матэрыялаў. У афармленні выкарыстоўваецца нацыянальны арнамент: беларускія ўзоры  можна заўважыць у мастацкім роспісе сцен і столяў, у мазаіцы, метале і мармуры. Першых высокіх гасцей Палац прыняў у кастрычніку 2013 года.  Будынак хоць і адзін з самых маладых сярод адміністрацыйных, але ўжо з сусветнай славай. Гасцям паказалі залу, дзе адбыўся 15-гадзінны саміт "нармандскай чацвёркі". У Каміннай зале (тут праводзяцца міжнародныя сустрэчы) кіраўнік дзяржавы  не раз даваў інтэрв'ю замежным СМІ. 

Экскурсіі па Палацы Незалежнасці сталі традыцыяй.  Каб асабіста прагуляцца па залах самага статуснага будынка дзяржавы,  трэба папярэдне падаць заяўку на афіцыйным інтэрнэт-партале Прэзідэнта.  Там жа ёсць магчымасць прайсці віртуальны тур.