Кантраснае надвор'е чакаецца ў цэнтральным рэгіёне на гэтым тыдні

16 августа 2021

Цёпла, але з дажджамі і навальніцамі. Кантраснае надвор'е чакаецца на гэтым тыдні ў Мінскай вобласці. Уначы будзе ад 15 да 20 градусаў з плюсам. Днём паветра прагрэецца да 25-29 цяпла. А месцамі слупкі тэрмометраў паднімуцца да плюс 32. На большай частцы рэгіёна заўтра пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах - ліўні. Пры навальніцах парывы ветру будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду.

Няўстойлівы характар надвор'я захаваецца да канца працоўнага тыдня. Умерана цёпла будзе і ў выхадныя. Таксама пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы.