Конкурс тэматычных навагодніх малюнкаў абвясціла Белкніга

23 ноября 2022
"Навагоднія сямейныя казкі" да самага чароўнага свята збярэ Белкніга. Установа аб'явіла конкурс тэматычных навагодніх малюнкаў у розных жанрах і тэхніках. Узяць удзел у творчым спаборніцтве могуць дзеці ва ўзросце да 14 гадоў. Навагоднія і калядныя "прысвячэнні" алоўкам ці пэндзлем прымаюць да 20 снежня.

Вынікі конкурсу будуць падведзены ў трох узроставых катэгорыях. Пераможцы стануць вядомыя 28 снежня і атрымаюць дыпломы і каштоўныя падарункі напярэдадні Новага года.