Конкурс малюнка сярод маладых графітыстаў

28 мая 2015

Шэрая сцяна на вуліцы Герасіменкі стала творам дзіцячага мастацтва. У Завадскім раёне прайшоў конкурс малюнка сярод маладых графітыстаў. Усяго на сцяне з’явілася пяць малюнкаў ад розных каманд маладых мастакоў. У стварэнні ўласнага шэдэўра палёт фантазіі дзяцей абмяжоўваўся толькі тэмай экалогіі. Набор інструментаў для малявання таксама быў разнастайным – ад класічных для стылю графіці балончыкаў з фарбай да звычайных мастацкіх пэндзлікаў.

Тут жа ўзнагародзілі і пераможцаў конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак. Гран-пры атрымалі навучэнцы ясляў-сада №525.