Рэлаксацыя і аздараўленне разам з дэльфінамі

15 марта 2016

Рэлаксацыя і аздараўленне таксама ў вадзе, але разам з дэльфінамі. У сталіцы становіцца папулярнай дэльфінатэрапія. Летась мінскі дэльфінарый наведалі амаль тысяча чалавек. Пазнаёміцца з гэтымі жывёламі прыязджаюць госці з Расіі, Эстоніі, Латвіі і Літвы. Паводле слоў спецыялістаў, сеансы дэльфінатэрапіі спрыяюць карэкцыі і рэабілітацыі дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Перш за ўсё, плаванне з гэтымі жывёламі рэкамендуюць з захворваннямі неўралагічнага характару, а таксама з аўтызмам.

Сеанс дэльфінатэрапіі працягваецца 25 хвілін. Як правіла, курс доўжыцца ад пяці да дзесяці заняткаў. Спецыялісты раяць займацца з дэльфінамі не менш чым адзін раз на год.