Конкурс «Новыя імёны Беларусі» адбыўся ў Мінску

20 января 2016

Аб'ёмныя карціны, драўляная экспазіцыя і творчы канцэрт. Раённы этап Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу «Новыя імёны Беларусі» адбыўся ў Мінску. Канкурсанты – гэта больш за сотню супрацоўнікаў арганізацый Партызанскага раёна ад стаматолагаў да інжынераў. Яны дэманстравалі сваю творчасць у дзвюх намінацыях: дэкаратыўна-прыкладное мастацтва прадставілі выцінанкамі, роспісам сувеніраў і скрапбукінгам. А сцэнічнае майстэрства – вакальнымі, харэаграфічнымі і тэатральнымі пастаноўкамі.

Журы адбярэ трох пераможцаў у кожнай намінацыі, якія ў сакавіку прымуць ўдзел у гарадскім этапе. Дарэчы, сёння такія творчыя спаборніцтвы ладзіліся ў Фрунзенскім і Першамайскім раёнах.