Старажытны Капыль прыняў Дзень беларускай пісьменнасці

5 сентября 2021

Свята роднага слова праходзіць ужо 28 гадоў, і штораз сталіцай становяцца мястэчкі гістарычна багатыя на падзеі, людзей і дасягненні. Вось і Капыль - малая радзіма больш чым паўсотні выдатных літаратараў - Алесь Адамовіч, Кузьма Чорны, Цішка Гартны. Дзякуючы разнастайнасці імёнаў, значных для культурнага жыцця Беларусі, Капыль абышоў у барацьбе за права правядзення свята Гарадок Віцебскай вобласці і Давыд-Гарадок Брэсцкай. 

Для невялікага раённага цэнтра гэта яшчэ і шчаслівы білет добраўпарадкавання. 500 мерапрыемстваў па рэканструкцыі і абнаўленні на дзвюх сотнях сацыяльных і культурных аб'ектах, рамонт дарог і… сталіцу Дня беларускай пісьменнасці не пазнаць. Самае галоўнае - гэта не дэкарацыі толькі для свята. Не, гэта інфраструктура для лепшага жыцця капыльчан і надалей. 

Мясцовым жыхарам наладзілі культурныя выхадныя. У "Галоўным эфіры" кніга ўспамінаў пра Дзень пісьменнасці аўтарства Вольгі Мядзведзь.

Сярод курганоў на пагорыстай мясцовасці ля паўднёвых межаў Мінскай вобласці размясціўся невялікі, але адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі - Капыль. У гэтым сезоне ён святкуе ўласнае 1015-годдзе, сталіца абласных "Дажынак" і Дня беларускага пісьменства.

Тут упершыню гатавалі нацыянальныя стравы на фестывалі "Кнігі і прэсы" 

Прывезлі некалькі мабільных музеяў. Правялі капыльскае народнае вяселле.

А непадалёку сустрэліся на бенефісе са старшынёй Саюза пісьменнікаў, чые творы перакладзены на 20 моў свету агульным тыражом 7 мільёнаў экзэмпляраў, Мікалаем Чаргінцом.

Бібліятэка ў кішэні

У маёй руцэ адразу 60 кніг беларускіх пісьменнікаў ад класікаў да сучаснікаў. Як гэта працуе?  Лёгка, дзякуючы першаму айчыннаму мабільнаму дадатку "Чытанка". Ён абсалютна бясплатны і ўжо даступны для спампоўвання на ўсіх платформах. Каталог будзе паступова папаўняцца не толькі віртуальнымі томікамі, але і аўдыёспектаклямі.

Дзень беларускага пісьменства - сезон 2021 поўны актуальнасці і тэхналагічных прарываў. Арт-інсталяцыя, нібыта скарынаўскія літары рассыпаліся з першага друкарскага станка па парку ў сэрцы Капыля. 17 вялікіх літар з алфавіта - пачатак прозвішчаў вядомых капыльчан-аўтараў. Калі навесці сканер на спецыяльны код - у смартфоне даступна біяграфія ўсёй Алеі пісьменнікаў.

Яшчэ адно QR-падарожжа - першы пешаходны квэст "Капыльскі рог". Пяць кіламетраў па Капылі праз народныя загадкі, малавядомыя факты пра пісьменнікаў і гісторыю горада - новы інтэрактыў свята. Зацікавіў ён больш за паўсотні ўдзельнікаў.

Самым начытаным для пераадолення васьмі лакацый з заданнямі спатрэбілася амаль гадзіна 

Знайсці свайго гераічнага продка ў некалькі клікаў. У віртуальнай кнізе памяці ўвекавечаны імёны амаль 173 тысяч партызан і падпольшчыкаў часоў Вялікай Айчынная вайны, і кожны дзень база папаўняецца новымі героямі. 

Што да класічных формаў, то памятны знак ураджэнцу Капыля, пісьменніку, драматургу, журналісту Цішку Гартнаму адкрылі ля краязнаўчага музея. Літаратар стаў правобразам помніка "Майстар-гарбар", бо пачынаў сваю дзейнасць на радзіме менавіта з вырабу скуры і ў такім выглядзе аўтара ніхто не ляпіў, таму што з тых часоў захаваўся ўсяго адзін фотаздымак.

Да Дня беларускага пісьменства і музыкальная прэм’ера - песня на словы Максіма Танка "Родная мова" 

На ўрачыстым адкрыцці свята роднага слова віншаванні ляцелі нават з космасу. Тут жа аб'явілі і пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі. Шасцёра лепшых у сваім жанры сярод шасцідзесяці прэтэндэнтаў. За зборнік паэзіі ўзнагароду атрымаў Віктар Шніп.

За працу ўсяго жыцця на сцэну паднімаўся лаўрэат прэміі Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне" і экс-міністр інфарамацыі Аляксандар Карлюкевіч

Гадзіну таму Капыль перадаў эстафесту Дня пісьменства Добрушу. На наступны год свята едзе ў Гомельскі рэгён. Напрыканцы гасцей Капыля адправілі ў ваяж па беларускай класіцы праз інструментальныя саўндтрэкі да экранізацый і тэатральных пастановак. І хоць гэты сезон запомніцца сваёй лічбавізацыяй, тэхналагічнасцю, сучаснасцю, за двухдзённы літаратурны марафон рэалізавана шмат традыцыйных кніжных выданняў, бо новенькі пераплёт і пах друкарні на старонках не замяніць.