Канферэнцыя ААН па космасе пройдзе ў Мінску

11 ноября 2013

У сталіцу на канферэнцыю ААН па космасе прыбылі больш за сто спецыялістаў у гэтай галіне з краін блізкага і далёкага замежжа. Удзельнікі форуму прадэманструюць прыклады выкарыстання касмічных тэхналогій для развіцця народнай гаспадаркі сваіх краін і азнаёмяцца з беларускай касмічнай сістэмай дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Таксама пройдзе нарада па пытаннях аб пашырэнні ўдзелу Беларусі ў касмічных праграмах ААН.