Комплексную праверку баявой гатоўнасці праводзяць Узброеныя Сілы Беларусі

18 января 2016

Напярэдадні іспыт на трываласць прайшла пяхота. 11-ая механізаваная брыгада пераадолела водную перашкоду праз Нёман. Пераправу наводзілі ў складаных умовах надвор'я, можна нават сказаць, пад ледзяным покрывам. Дапамагалі спецыялісты інжынернай брыгады. Далей падраздзяленне накіравалася ў раён тактычнага вучэння на палігоне Гожскі. Ацэнку дзеянняў байцоў праводзіў Міністр абароны Андрэй Раўкоў.

Падчас вучэнняў значная ўвага надаецца праверцы гатоўнасці ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі да баявога прымянення ў розных умовах, у тым ліку нізкіх тэмператур.