Кампанія Dana Holdings падвяла вынікі конкурсу "Вялікдзень у MinskWorld"

12 апреля 2017

Гэта ўжо другое першынство сярод дзяцей. Сёлета сталічныя школьнікі на суд журы вынеслі больш за 2 сотні прац. Як правіла, гэта малюнкі, інсталяцыі і вырабы, якія змяшчалі сімволіку і выявы комплексу MINSK WORLD. І як прызналіся спецыялісты Dana Holdings, вызначыць пераможцаў было вельмі нялёгка. У выніку першае месца і галоўны прыз на суму 500 долараў атрымаў Аляксей Волкаў, серабро конкурсу і ўзнагарода, эквівалентная 200 доларам, дасталася Марыю Зельвовіч, бронзу і сертыфікат, эквівалентны 100 доларам, заваявалі навучэнцы 212 сталічнай школы. Акрамя таго, арганізатары конкурсу за лепшы малюнак адзначылі Любоў Агнядзюк, а прыз за самую арыгінальную працу атрымала Дар'я Лазейка.

Арганізатары мерапрыемства падкрэслілі, "Вялікдзень у MinskWorld" - гэта добрая традыцыя. І ў наступным годзе вынікі ўжо трэцяга конкурсу падвядуць у перадвелікодныя дні ў гасцінных сценах аднаго з пабудаваных аб'ектаў Dana Holdings.