Беларусь гатовая абмеркаваць з Расіяй пытанні ў нафтавай сферы

15 августа 2018

Пра гэта заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі. Зараз перамовы аб магчымым абмежаванні Расіяй бяспошлінных паставак нафтапрадуктаў вядуцца на ўзроўні віцэ-прэм'ераў. "Усе пытанні, якія ўзнікаюць, бакі ўрэгулююць ужо ў найбліжэйшы час", - запэўніў першы віцэ-прэм'ер. Акрамя таго, акрэсліў некаторыя праблемы, што існуюць на ўнутраным рынку ЕАЭС, і падкрэсліў, што Еўразійская эканамічная камісія валодае ўсімі паўнамоцтвамі, каб іх ліквідаваць.

Васіль Мацюшэўскі, першы намеснік прэм'ер-міністра, член савета ЕЭК: "Еўразійская эканамічная камісія мае тыя паўнамоцтвы, якія вызначаны дамовай, таму калі мы (удзельнікі Еўразійскага саюза) хочам змяніць гэтыя паўнамоцтвы, то прыйдзецца ўносіць змяненні ў дамову, а гэта ўжо воля бакоў, што ўдзельнічаюць у гэтай дамове. Таму пытанне заключаецца ў гатоўнасці і жаданні бакоў дамаўляцца".

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі неабходнасць перагляду нарматыўна-прававой базы Саюза. Беларускі бок выступіў з прапановай увесці матэрыяльную адказнасць краін за парушэнні абавязацельстваў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.