Камунальнікаў будуць караць за лішнія сумы ў жыроўках

30 июля 2018

Папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях унёс Саўмін. Яны датычацца працаўнікоў арганізацый эксплуатацыі жылога фонду або служб кантролю аплаты ЖКУ. Зараз будзе нельга, да прыкладу, пафарбаваць пад'езд без згоды жыхароў, а пасля ўключыць аплату паслуг у квітанцыі. За гэта належыць штраф.

У выпадку парушэння новага правіла, жыхары могуць звярнуцца са скаргай у адміністрацыю гарадскога раёна або раённы выканаўчы камітэт. Камунальнікі, якія правініліся, атрымаюць папярэджанне альбо спагнанне да двух базавых велічынь. Паўторнае парушэнне на працягу года пацягне за сабой штраф ужо да 10 базавых. Змены ў закон уступяць у сілу ў кастрычніку.