Каментарый Аляксандра Сурыкава аб затрыманых у Беларусі журналістах агенцтва "Рэгнум"

20 декабря 2016

Як фанаты, якія ўчыняюць бойкі, прыкрываюцца спортам, так і некаторыя псеўдаэксперты часам прыкрываюцца вельмі сумнеўнымі ідэямі. І тыя, і іншыя ў аснове маюць не стваральны, а цалкам выразнай скіраванасці дэструктыўны характар паводзін і дзеянняў.

Як сёння заявіў на прэс-канферэнцыі расійскі пасол Аляксандр Сурыкаў, менавіта шкоду беларуска-расійскім адносінам наносілі затрыманыя ў Беларусі журналісты агенцтва "Рэгнум". Гэта афіцыйны каментарый у адносінах да нядаўняга ўзбуджэння крымінальных спраў у дачыненні аўтараў расійскага інфармрэсурсу. Падставай стала заключэнне Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі. У дакуменце адзначаецца: у дзеяннях аўтараў артыкулаў змяшчаюцца прыкметы "распальвання расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці". Аляксандр Сурыкаў заявіў: гэта беларуская працэсуальная справа, з якой трэба добра разабрацца.

Аляксандр Сурыкаў, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі: "Вельмі радыкальныя журналісты. Я б так сказаў. Вы чыталі іх выступленні. Мы таксама "Рэгнум" гэты атрымліваем. Вельмі сумняваемся, што ўсе гэтыя выступленні працуюць на ўмацаванне братэрскіх сувязяў паміж расійскім народам і беларускім народам. Вельмі сумняваемся, што гэтыя людзі - сапраўдныя патрыёты краіны, у якой яны жывуць і з'яўляюцца яе грамадзянамі, таму што такія фармулёўкі, як "недадзяржава", "неданарод" не ўпрыгожваюць ніякага грамадзяніна, у тым ліку і журналіста краіны. Таму ў гэтай справе трэба вельмі добра разабрацца".

Адказваючы на пытанні журналістаў, была закранутая і іншая топавая тэма інфармагенцтваў - нафтагазавыя адносіны Мінска і Масквы. Як заявіў Аляксандр Сурыкаў, краіны ў найбліжэйшыя дні падпішуць дакументы аб урэгуляванні ўсіх спрэчных момантаў. Кантракт на пастаўку расійскага газу ў Беларусь дзейнічае да 2017 года, а потым будзе прыняты "новы, ужо ў адпаведнасці з еўразійскімі дамовамі".

Аляксандр Сурыкаў, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі: "Ёсць разуменне падыходаў па вырашэнні гэтай спрэчкі. Дрэнна, яна пачыналася вырашацца сілавым шляхам, а не ў прававым полі. Зараз дасягнута паразуменне. У найбліжэйшыя дні ў любым выпадку будзе падпісаны адпаведны дакумент, які зніме гэтыя рознагалоссі без усякіх пытанняў. Спачатку адновіцца баланс, а потым пастаўкі нафты ў Беларусь па абвешчаных першапачаткова 24 мільёнах тон гэтай нафты на гэты год, на будучы год".