Жыхар Воранаўскага раёна адрадзіў вёску сваіх продкаў, ачысціў сажалкі і заняўся развядзеннем стронгі

18 сентября 2023

Леанард Ненартовіч, жыхар Воранаўскага раёна, аднавіў вёску, ачысціў сажалкі і пачаў сам разводзіць стронгу. Для гэтага мужчына пакінуў камфортнае гарадское жыццё і пераехаў на малую радзіму, дзе жылі яго продкі. Такое абяцанне Леанард калісьці даў свайму бацьку. Сёння закінутае месца ператварылася ва ўнікальны аграэкатурыстычны комплекс. Пра незвычайнага беларуса і яго хобі рэпартаж Юрыя Карняловіча (гл. відэа).