Камітэт дзяржкантролю правярае якасць і выкананне тэхналогіі пры нарыхтоўцы кармоў

8 августа 2016

Найбліжэйшыя два тыдні стануць для хлебаробаў вырашальнымі. Аграрыі Брэсцкай вобласці пераадолелі сёння мільённы рубеж па намалоце збожжа. Следам за ўборкай стаіць не менш важная задача - нарыхтоўка кармоў.

Камітэт дзяржкантролю гэтымі днямі правярае якасць і выкананне тэхналогіі пры нарыхтоўцы кармоў. У разгар уборачнай кампаніі аграрыі павінны з мінімальнымі стратамі не толькі ўбраць ураджай, але і своечасова падрыхтаваць сянаж. Такія меры прымаюцца ў рамках даручэння Кіраўніка дзяржавы. У мінулым месяцы Аляксандр Лукашэнка наведваў Лагойскі раён і распарадзіўся праверыць, ці выконваюцца патрабаванні пры нарыхтоўцы кармоў. Пакуль камітэт Дзяржкантролю абследаваў толькі траціну аграрыяў Мінскай вобласці.

Расказвае Уладзімір Каралёў (відэа).