Камфорт, зручнасць і бяспека. У Мінскай вобласці - маштабны рамонт дарог у населеных пунктах

25 марта 2024

Камфорт, зручнасць, а таксама бяспека для пешаходаў і аўтамабілістаў! У Мінскай вобласці - маштабны рамонт дарог у населеных пунктах. У горадзе Жодзіна якасць дарожнага пакрыцця палепшылі ў мікрараёне Кавальскі-3, задзейнічалі тэхніку, якую падаў БЕЛАЗ. А ў вёсцы Паддуб'е Смалявіцкага раёна пасля зваротаў мясцовых жыхароў па пытанні падтаплення вуліцы ўчастак 300 метраў цалкам абнавілі. Усяго ў населеных пунктах Мінскай вобласці больш як 19 тысяч вуліц, якія абслугоўваюць структуры ЖКГ.