Каманда Беларусі стала бронзавым прызёрам конкурсу "Танкавы біятлон"

12 августа 2018

Каманда Беларусі стала бронзавым прызёрам конкурсу "Танкавы біятлон" на Армейскіх міжнародных гульнях 2018. Урачыстае ўзнагароджанне прайшло ў падмаскоўным ваенным парку "Патрыёт". У конкурсе ўдзельнічалі 22 краіны, але да фіналу дайшлі толькі 4 - Беларусь, Расія, Казахстан і Кітай. У найскладанейшай барацьбе экіпажам трэба было пераадолець 16-кіламетровую трасу і паразіць 24 мішэні. Нашай камандзе, нават нягледзячы на замену танка, дзякуючы зладжанасці працы экіпажаў, удалося ўтрымаць першыя пазіцыі і заняць ганаровае трэцяе месца.

Сёлета Армейскія гульні праходзілі на палігонах сямі краін. Удзельнікамі сталі пяць тысяч вайскоўцаў з 32 дзяржаў. Беларусы спаборнічалі ў 16 з 28 дысцыплін. Наша каманда заваявала дзесяць медалёў: адзін залаты, чатыры сярэбраныя і пяць бронзавых.