Да Дня Незалежнасці мінчане і госці сталіцы атрымалі цалкам абноўленую набярэжную ў парку Янкі Купалы

4 июля 2020
Здача новых і рэканструяваных аб'ектаў да знакавых дат - гэта ўжо добрая шматгадовая традыцыя. Да Дня Незалежнасці мінчане і госці сталіцы атрымалі цалкам абноўленую набярэжную ў парку Янкі Купалы. Гэтае месца змянілася не толькі ў касметычным плане. Тут запрацаваў святломузычны фантан. Тэхналогію, якая аб'ядноўвае святло, гук, ваду і карцінку, прадэманстравалі напярэдадні ўвечары. Воднае шоу атрымалася сапраўды феерычным. А ў Мінску з'явілася новае месца для сустрэч. 

Як з кожным годам мяняецца Беларусь - рэпартаж Веранікі Буты (відэа).