Ключавыя пытанні абмеркавалі ў Барысаве з губернатарам Мінскай вобласці: ад новага жылля да мадэрнізацыі аўтадарогі

9 февраля 2022

У Мінскай вобласці сёлета пабудуюць мільён квадратных метраў жылля, а навасельцамі стануць больш за 2 тысячы сем'яў. Чакаецца і ўзмацненне ў сацыяльнай сферы. Так ужо ў лютым у Жодзіне адкрыюць новую дзіцячую паліклініку, а восенню - школу ў Смалявічах. Таксама пачнуць мадэрнізаваць аўтадарогі да Жодзіна і Старобіна. Пра гэта сёння заявіў у Барысаве губернатар Аляксандр Турчын. Ён правёў нараду з дэпутатамі ўсіх раёнаў. Адна з мэт сустрэчы - намеціць шлях сацыяльна-эканамічнага развіцця і павышэнне якасці жыцця ў малых гарадах і на сяле. Закранулі і тэму развіцця малога і сярэдняга бізнесу. Як падкрэслілі дэпутаты і кіраўнікі вобласці, адным з гарантаў у развіцці і рэалізацыі ўсіх планаў павінна стаць і абноўленая Канстытуцыя. 

Дыялог з рэгіянальнымі дэпутатамі атрымаўся насычаным. Абмяркоўвалі ўсё: ад вялікіх прамысловых праектаў да жыцця ў самых маленькіх вёсках. І як лейтматыў размовы - падтрымка рэферэндуму, які пройдзе 27 лютага. 

Аб палітычнай актыўнасці ў Мінскай вобласці паказвае і такі факт. За апошнія месяцы ва ўсіх раёнах цэнтральнага рэгіёна адбылося больш за 2000 дыялогавых пляцовак.